16 траўня 2024, Чацвер, 2:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Афіцыйныя лічбы ўжо хлусяць

122
Афіцыйныя лічбы ўжо хлусяць

(абноўлена) «Парламенцкія выбары» у Беларусі праходзяць ва ўмовах татальнай фальсіфікацыі.

Яўка выбаршчыкаў у ходзе датэрміновага галасавання склала каля 18%, паведамілі журналістам 23 верасня актывісты кампаніі партыйнага назірання «За справядлівыя выбары».

Па дадзеных аднаго з каардынатараў кампаніі Сяргея Калякіна, усе пяць дзён датэрміновага галасавання іх назіральнікі сачылі за выбарчым працэсам на 657 выбарчых участках у 36 выбарчых акругах па ўсёй краіне. «На раніцу 23 верасня мы палічылі колькасць людзей, якія прагаласавалі на кантраляваных намі ўчастках. Па нашых дадзеных, яўка склала 19,4%», - сказаў Калякін.

У сваю чаргу адказны сакратар аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» (БХД) Дзяніс Садоўскі паведаміў, што, па іх дадзеных, датэрмінова прагаласавала 17,1%. «Такім чынам, можна канстатаваць, што рэальная яўка на датэрміновае галасаванне на гэтых выбарах складае каля 18%», - сказаў ён.

Але і гэтая лічба дасягнута ў выніку прымусовага, гвалтоўнага загону на ўчасткі грамадзян.

Яшчэ адзін каардынатар кампаніі «За справядлівыя выбары», Віктар Карняенка, адзначыў, што найбольшая яўка выбаршчыкаў на датэрміновае галасаванне фіксавалася на тых участках, дзе знаходзяцца інтэрнаты.

«Па асобных участках, напрыклад, у БНТУ, яўка на датэрміновае галасаванне склала да 90%. Вялікая яўка на ўчастку Брэсцкага педінстытута - да 60%. Назіральнікі кажуць пра тое, што практычна паўсюдна студэнты, вайскоўцы, якія пражываюць у інтэрнатах, падвяргаліся ціску з боку адміністрацый сваіх устаноў з мэтай прагаласаваць датэрмінова», - заявіў Карняенка.

Кампанію «За свабодныя выбары» праводзяць 14 палітычных партый і грамадскіх арганізацый.

Па дадзеных ЦВК, у ходзе датэрміновага галасавання ў выбарах прынялі ўдзел 25,9% грамадзян.

Напісаць каментар 122

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках