banner1 banner1 banner1

24.09.2012

Радыё Швецыі рыхтуе пастаноўку пра Бяляцкага

15:32, — Палітыка

Радыё Швецыі рыхтуе пастаноўку пра Бяляцкага

Аўтар п'есы - вядомы журналіст і літаратар Зміцер Плакс.

Праект першага канала нацыянальнага радыё Швецыі, у рамках якога з Новага года будуць гучаць спектаклі пра людзей, якія паўплывалі на жыццё сваіх грамадзян або на ход міжнародных падзей, называецца «Сусветная гісторыя ад радыётэатра», паведамляе «Радыё Свабода».

«Радыётэатр» рыхтуе яго ў супрацоўніцтве са шведскім ПЭН-клубам і форумам «Жывая гісторыя». 365 п'ес пішуць тры аўтары, у ліку якіх і беларус з Менска, які ўжо шмат гадоў жыве і працуе ў Стакгольме, Зміцер Плакс. Ён распавядае пра тое, як узнікла ідэя праекта.

«Ва ўніверсітэце ва Упсале, што непадалёк ад Стакгольма, ёсць дацэнт Браян Палмер, які ўсе свае лекцыі на працягу пэўнага часу пачынаў з аповяду пра чалавека, які так ці інакш звязаны з гэтым днём і які ў пазітыўным сэнсе паўплываў на жыццё чалавека, краіны ці ўсяго чалавецтва. Вось зыходзячы з гэтых кароценькіх лекцый, шведскі ПЭН-клуб у супрацоўніцтве з арганізацыяй «Жывая гісторыя», у мэты якой уваходзіць распавядаць пра гістарычныя падзеі, якія так ці інакш звязаныя з правамі чалавека, выдалі каляндар, дзе на кожны дзень года ёсць невялікія тэксты пра тых людзей, якія звязаны з гэтым днём, якія спрыялі захаванню праў чалавека», - кажа Зміцер Плакс.

Гэты каляндар на будучы год ужо надрукаваны, Алесю Бяляцкаму ў ім адведзена дата 14 лютага. Менавіта ў гэты дзень у мінулым годзе кіраўнік праваабарончага цэнтра «Вясна» даведаўся, што літоўскія банкі выдалі беларускім уладам звесткі аб фінансавай дзейнасці яго арганізацыі. Гэтая навіна заспела Бяляцкага ў Вільні. Ён разумеў, што наступствам будзе крымінальны пераслед на радзіме. Зміцер Плакс узяў за аснову сваёй п'есы падзеі гэтага дня, якія, па яго словах, дазваляюць больш поўна расказаць шведскай публіцы пра беларускіх праваабаронцаў за 5 хвілін. Ён прыдумаў дыялог Бяляцкага з жонкай Наталляй праз скайп.

«Я выбраў гэты момант, калі ён яшчэ знаходзіцца ў Вільні. Але вядома ўжо, што гэтая інфармацыя была перададзена. Ён мог застацца за мяжой і не вяртацца, але ён абраў вяртанне, нягледзячы на тое, што ведаў, чым гэта скончыцца. І вось гэты момант я як раз выкарыстаў у п'есе, калі можна яшчэ застацца і не ісці ў турму, але ён вырашае гэта зрабіць, так як не адчувае сябе вінаватым», - кажа Плакс.

«Радыётэатр» - гэта найстарэйшая культурная арганізацыя Шведскага радыё. Ён узнік у 1925 годзе. У ім працавалі ўсе вядомыя рэжысёры і акцёры краіны, і да гэтага часу ён мае вялікую папулярнасць сярод слухачоў.

Спектакль аб Алесі Бяляцкім прагучыць у Стакгольме 14 лютага наступнага года.

Напісаць каментар (0)


Экспарт

          Новости партнеров




bunner.jpg

Надвор'е ў Беларусі

   25.05   26.05 
Брэст Небольшой дождь+19
+8
Небольшая облачность+22
+12
Віцебск Небольшая облачность+18
+11
Ясно+23
+14
Гомель Ясно+23
+12
Ясно+25
+16
Гродна Дождь+14
+8
Небольшая облачность+21
+12
Мінск Возможен дождь+16
+7
Небольшой дождь+22
+12
Магілёў Небольшая облачность+19
+9
Ясно+23
+13

Курсы валют Нацыянальнага банка

Валюта  25.05.13  26.05.13
EUR11 230,0011 230,00
USD8 680,008 680,00
RUB277,00277,00

Меркаванне


У вас был хоккей

У вас был хоккей

Дмитрий Дрозд

Палачи будут стрелять

Палачи будут стрелять

Валентин Стефанович

Александр Васильевич и «Евровидение»

Александр Васильевич и «Евровидение»

Анджей Почобут

Госпереворот с помощью российских войск

Госпереворот с помощью российских войск

Виталий Рымашевский

Психологический портрет диктатора

Психологический портрет диктатора

Мовсун Гаджиев


Учора на сайце:

наведвальнікаў 115184
праглядаў 831858
наведванняў 203278

Поиск отелей


Дата заезда

Дата отъезда

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31

Старая версія сайта

Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь:

"Артыкул 34. Грамадзянам Рэспублiкi Беларусь гарантуецца права на атрыманне, захоўванне i распаўсюджванне поўнай, дакладнай i своечасовай iнфармацыi аб дзейнасцi дзяржаўных органаў, грамадскiх аб'яднанняў, аб палiтычным, эканамiчным, культурным i мiжнародным жыццi, стане навакольнага асяроддзя..."

Падпіска на рассылку

Пакіньце Ваш e-mail: