4 траўня 2024, Субота, 11:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея забараніла ўвоз генетычна мадыфікаванай кукурузы

3
Расея забараніла ўвоз генетычна мадыфікаванай кукурузы

Забарона ўведзена пасля публікацыі вынікаў даследаванняў еўрапейскіх навукоўцаў.

Яны былі праведзены на пацуках, у якіх пасля працяглага ўжывання геннамадыфікаванай кукурузы ўзнікалі ракавыя пухліны, паведамляе Расспажыўнагляд.

У прэс-службе ведамства ўдакладнілі, што «у часопісе «Таксікалогія харчовых прадуктаў і хімічных рэчываў» (Foodand Safety Toxicology) быў апублікаваны навуковы артыкул групы навукоўцаў з Італіі і Францыі аб выніках доўгатэрміновага таксікалагічнага даследавання гербіцыду «Раўндап» і генетычна мадыфікаванай кукурузы, устойлівай да прымянення гэтага рэчыва».

Увоз кукурузы спынены да атрымання поўнай інфармацыі па гэтым пытанні.

Расспажыўнагляд накіраваў запыт аб разглядзе карэктнасці высноў еўрапейскіх навукоўцаў у НДІ харчавання Расейскай акадэміі медыцынскіх навук. Акрамя таго, афіцыйны ліст з просьбай пракаментаваць сітуацыю і выказаць пазіцыю Еўрапейскага звяза быў накіраваны ў адрас кіраўніка Генеральнага дырэктарата па ахове здароўя і абароне спажыўцоў Еўрапейскай камісіі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках