4 траўня 2024, Субота, 19:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Японцы абстралялі тайваньскія караблі каля спрэчных выспаў

6
Японцы абстралялі тайваньскія караблі каля спрэчных выспаў

Абстрэл вёўся з вадзяных гармат.

У раёне спрэчных выспаў Сенкаку (Дзяаюйдао) разгарэўся сапраўдны бой паміж японскімі памежнікамі і тайваньскімі вартавымі караблямі з ужываннем вадзяных гармат. Пачаўся ён з таго, што да архіпелагу падышлі каля 50 тайваньскіх рыбалоўчых судоў, якія выказваюць пратэст у дачыненні да пастановы Токіо аб нацыяналізацыі трох выспаў архіпелага, паведамляе РІА «Новости».

Флатылія паспрабавала прарвацца да самай буйной з выспаў, але вакол яе сталі японскія памежныя караблі, якія сталі паліваць тайванцаў з вадамётаў. Тайваньскія вартавыя караблі, якія суправаджалі рыбаловаў, таксама ўжылі вадзяныя гарматы.

Кітай і Тайвань лічаць, што Японія незаконна завалодала выспамі і патрабуюць іх вярнуць. Характэрна, што Тайбэй рэдка выступае заадно з Пекінам, але ў пытанні аб выспах тайваньцы вырашылі падтрымаць кітайцаў у спрэчцы супраць японцаў.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках