4 траўня 2024, Субота, 13:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Спецслужбы блакуюць тэлефоны Наталлі Радзінай

26
Спецслужбы блакуюць тэлефоны Наталлі Радзінай

На мабільныя тэлефоны галоўнага рэдактара сайта charter97.org бясконца паступаюць званкі.

З-за гэтага карыстацца тэлефонамі немагчыма.

Характэрна, што, згодна з вызначальнікам нумара, званкі паступаюць нібыта з тэлефона галоўнага рэдактара расейскай «Новой газеты» Дзмітрыя Муратава. Сам Дзмітрый Муратаў, які добра знаёмы з журналісткай, вядома, апынуўся не ў курсе гэтых падзей. Журналіст, калі яму патэлефанавала Радзіна, як раз сустракаўся з Міхаілам Гарбачовым.

Характэрна, што ў мінулым годзе з-за артыкулаў, якія крытыкавалі Аляксандра Лукашэнку, гэтак жа атакаваліся тэлефоны самога галоўрэда «Новай», прычым тэлефон у тым выпадку вызначаў нумар Наталлі Радзінай.

«З пачуццём гумару ў беларускіх спецслужбаў, як і з мазгамі, заўсёды былі праблемы. Упэўнена, што тэлефоны блакуюць, бо ў сувязі з байкотам лукашэнкаўскіх «выбараў» да Беларусі прыкавана сусветная ўвага, у мяне шмат міжнародных сустрэч, кантактаў з палітыкамі і журналістамі. Не выключана, што буду звяртацца ў польскую пракуратуру з просьбай правесці расследаванне», - сказала Радзіна.

Раней, нагадаем, такі ж спосаб блакавання ўжываўся ў дачыненні да журналісткі Ірыны Халіп.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках