18 траўня 2024, Субота, 13:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менчукі патрабуюць спыніць «аўкцыён смерці»

24
Менчукі патрабуюць спыніць  «аўкцыён смерці»

Зоаабаронцы збіраюць ахвяраванні на выкуп лася, каб выратаваць яму жыццё.

Стартавала кампанія па збору сродкаў для выкупу ліцэнзіі на адстрэл лася, які разам з іншымі жывёламі «будзе выстаўлены на смяротным аўкцыёне» падчас кірмашу «Паляванне і рыбалоўства. Восень-2012» 28-29 верасня ў Менску. Пра гэта паведаміла прэс-служба экалагічнага таварыства «Зялёная сетка», якое разам з іншымі незалежнымі зоаабаронцамі выступіла адным з ініцыятараў кампаніі, паведамляе БелаПАН.

На аўкцыёне кірмашы будуць прадавацца ліцэнзіі на адстрэл ласёў, казуль і аленяў. Абаронцы жывёл заклікаюць адмяніць яго і лічаць, што «розыгрыш ліцэнзій на забойства жывых істот - неэтычная і жорсткая забаўка». «Падобная праява негуманных адносінаў да жывёл ідзе насуперак з заклікам любіць і паважаць родную прыроду», - лічаць эколагі.

Актывіст «Зялёнай сеткі» Канстанцін Чыкалёў растлумачыў, што «лось гуляе хутчэй сімвалічную ролю, каб прыцягнуць увагу грамадскасці і чыноўнікаў да патрабавання адмяніць аўкцыён».

Збор подпісаў супраць аўкцыёну праходзіць на сайце www.change.org. У анлайн-петыцыі актывісты заклікаюць Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі адмяніць аўкцыён.

Пачатковы кошт ліцэнзіі на адстрэл лася складзе 6 мільёнаў рублёў. Актывісты заклікалі неабыякавых людзей падпісацца пад петыцыяй і пералічыць грошы. Па словах Чыкалава, сабраныя сіламі валанцёраў сродкі не знікнуць дарма. У выпадку, калі грошы не спатрэбяцца на аўкцыёне, яны будуць пералічаныя прытулкам для бяздомных жывёл і на падтрымку дзікай прыроды ў адным з нацыянальных паркаў.

Рэквізіты плацяжу: ААТ «АСБ Беларусбанк», транзітны рахунак № 3819382105556 на дабрачынны рахунак № 000013 у беларускіх рублях у аддзяленні № 601/601, г. Маладзечна, вул. Прытыцкага, 13. Уклад: 9004-Р. Прызначэнне: Для збору сродкаў на выратаванне дзікіх жывёл на тэрыторыі Беларусі.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках