30 красавiка 2024, aўторак, 7:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Брытанскі віцэ-прэм'ер падтрымаў «плюшавы» дэсант (Фота)

4

У сацыяльнай сетцы Facebook з'явілася фатаграфія-калаж намесніка прэм'ер-міністра Брытаніі Ніка Клега з плюшавым медзведзянём.

Фота апублікавала шведская піяр-кампаніі Studio Total, якая арганізавала «плюшавае бамбаванне» Беларусі.

Як пішуць naviny.by, на майцы мядзведзя заклік «Free Belarus now», што перакладаецца як «Вызваліце Беларусь неадкладна». Таксама да цацкі прыпісаная фраза «Next time I'm the pilot», што азначае «У наступны раз пілотам буду я».

Аднаматорны самалёт са шведскім экіпажам з супрацоўнікаў кампаніі Studio Total несанкцыянавана перасёк паветраную мяжу Беларусі раніцай 4 ліпеня. Ён правёў у паветранай прасторы краіны каля паўтары гадзіны, скінуўшы над Івянцом і ускраінай Менска больш за 800 плюшавых медзведзянят з цыдулкамі ў падтрымку дэмакратыі ў Беларусі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках