2 траўня 2024, Чацвер, 16:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МЗС спадзяецца на ўступленне Беларусі ў СГА

21
МЗС спадзяецца на ўступленне Беларусі ў СГА

Паводле слоў намесніка міністра замежных спраў, Беларусь можа ўступіць у СГА праз два гады.

«Буду стрыманым аптымістам, назаву, напэўна, два гады - аптымістычны сцэнар, а негатыўны мы не разглядаем», - сказаў чыноўнік.

Ён таксама паведаміў, што на лістапад 2012 года запланавана пасяджэнне рабочай групы па далучэнні РБ да СГА, паведамляе АФН.

«Пазітыў з боку Сакратарыята СГА ёсць, дыялог з імі вядзецца амаль у штодзённым рэжыме. Таксама ёсць пазітыў і з боку членаў рабочай групы па далучэнні Беларусі да СГА. І яшчэ адзін важны момант: ёсць цесная, істотная падтрымка Беларусі Расеяй, якая ўжо член СГА», - адзначыў намеснік міністра.

Гур'янаў сцвярджае, што няма негатыўных сігналаў у дачыненні да Беларусі і з боку экспертаў, якія займаюцца праблематыкай СГА і гандлёвымі пытаннямі па лініі ЕЗ-ЗША.

«Гэта значыць, гатоўнасць ёсць, пытанне - як пойдзе дыялог у рамках рабочай групы, таму што гэта самая сур'ёзная частка перамоўнага працэсу», - рэзюмаваў Гур'янаў.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках