2 траўня 2024, Чацвер, 10:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Урад ФРГ: Прамых паставак зброі ў Беларусь не было

13
Урад ФРГ: Прамых паставак зброі ў Беларусь не было

Федэральны ўрад адказаў на запыт аб продажы зброі беларускаму рэжыму.

Запыты аб магчымых пастаўках Менску зброі і ваенных тэхналогій, а таксама аб характары супрацоўніцтва паміж нямецкімі і беларускімі сілавікамі рабіла бюро дэпутата Бундэстага Марылуізы Бек, паведамляе «Радыё Свабода».

Падставай для першага запыту стала скандальная публікацыя ў брусэльскім выданні EUobserver аб супрацоўніцтве Менска (праз пасярэдніка) з нямецкай кампаніяй 3W Modellmotoren па вытворчасці рухавікоў для беспілотнікаў, а таксама аб супрацоўніцтве з фірмамі Glock (Аўстрыя) і Sig Sauer (Швейцарыя-Германія), якія вырабляюць стралковую зброю.

Усё гэта рабілася ў абыход санкцый ЕЗ.

У другім запыце «зялёныя» просяць даць дэталёвую справаздачу адносна супрацоўніцтва паміж паліцэйскімі ведамствамі, якое расследуюць журналісты берлінскай Tagesspigel і іншых выданняў ФРГ.

Як вынікае з першага адказу, «федэральнаму ўраду нічога не вядома аб экспарце авіяцыйных рухавікоў кампаніі 3W Modellmotoren у Рэспубліку Беларусь. У выпадку, калі б федэральны ўрад меў канкрэтныя доказы магчымых паставак рухавікоў для беспілотнікаў ад нямецкага вытворцы ў Беларусь, былі б наўпрост уведзены юрыдычныя меры кантролю за экспартам».

Што тычыцца адказу на запыт адносна паставак стралковай зброі, то, па словах федэральнага ўрада, «экспарт з Германіі ў Беларусь пісталетаў мадэлі P226 магчымы праз спецыяльны дазвол. У перыяд з 2000 года па цяперашні час ніякіх дазволаў для продажу гэтага віду зброі не існавала. З 21 чэрвеня дзейнічае эмбарга на пастаўкі зброі».

Нямецкія «зялёныя», аднак, бачаць у адказах дзяржчыноўнікаў пэўныя недамоўкі. Непасрэдна ў Беларусь зброя можа і не прадавацца. Аднак за невялікімі відамі зброі тыпу пісталетаў няма строгага кантролю пры далейшым яго перапродажы. Толькі ЗША гарантуюць, што іх зброя не перапрадаецца далей. Фірму-вытворца пісталетаў у Беларусі можна вызначыць праз серыйны нумар на самай зброі.

Як лічаць у бюро, у адказах на іх нескладаныя запыты адчуваецца жаданне чыноўнікаў даць мінімум інфармацыі. З іншага боку, зразумела, што ўрад не хоча даваць нагоду для крытыкі.

Што тычыцца адказаў на запыт аб супрацоўніцтве сілавікоў, то, як лічаць прадстаўнікі нямецкай апазіцыі, можна зрабіць наступную выснову: пры рэалізацыі праектаў з Беларуссю «нямецкаму МУС цалкам адмовіла палітычнае чуццё».

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках