29 красавiка 2024, панядзелак, 5:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску аўтобус вылецеў на сустрэчную паласу (Відэа)

2

Учора ўвечары на вул. Астрашыцкай аўтобус 86-га маршруту выехаў на паласу сустрэчнага руху, закрануў два аўтамабілі, а потым урэзаўся ў прыпаркаваную Toyota Corolla.

Пра гэта пішуць відавочцы на форуме onliner.by. Хтосьці выказаў меркаванне, што МАЗ быў няспраўны.

Першым аб гэтым здарэнні напісаў карыстальнік Pxa2011 (тут і далей асаблівасці аўтарскай арфаграфіі і пунктуацыі захаваныя): «Ул.Астрашыцкая. ~ 19:50 Аўтобус на сустрэчцы, па дарозе зачапіў дваіх + 1 прыпаркаванага. Пацярпелых, здаецца, няма».

Яшчэ адзін удзельнік форуму, iBakerok, паведаміў, што прычынай ДТЗ магла стаць няспраўнасць МАЗа: «Па чутках у аўтобуса вырвала рулявую... што менавіта не ведаю». Зрэшты, на відэа кіроўца аўтобуса нават здае заднім ходам.

У ДАІ Першамайскага раёна пацвердзілі, што падчас здарэння ніхто не пацярпеў. Па папярэдніх дадзеных, прычынай ДТЗ сапраўды магла стаць няспраўнасць МАЗа. Цяпер гэтая інфармацыя ўдакладняецца.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках