4 траўня 2024, Субота, 8:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Малдова не стане праводзіць рэферэндум аб далучэнні да МС

21
Малдова не стане праводзіць рэферэндум аб далучэнні да МС

Парламент Малдовы адмовіўся праводзіць рэферэндум аб далучэнні краіны да Мытнага саюза Расеі, Беларусі і Казахстана.

Рэферэндум быў ініцыяваны фракцыяй дэпутатаў Партыі камуністаў (ПКРМ). За адмову прагаласавалі 53 парламентарыя ад кіруючага ў Малдавіі Альянсу за еўрапейскую інтэграцыю, перадае «Інтэрфакс».

Кіраўнік Ліберальнай партыі Міхай Гімпу прапанаваў камуністам «не дурыць людзей», адзначыўшы, што «дэмакратыя і яе прынцыпы ў Малдавіі функцыянуюць у адрозненне ад Расеі».

Паводле яго слоў, насельніцтва Малдавіі тройчы прагаласавала за свой  «святы выбар» - на парламенцкіх выбарах у 2009 і 2010 гг. і за еўрапейскі шлях развіцця, назваўшы палітыку ПКРМ галасаваць за МС «імперскай». Раней ПКРМ выступіла з патрабаваннем правесці 18 лістапада рэферэндум аб далучэнні Малдовы да МС Расеі, Беларусі і Казахстана.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках