4 траўня 2024, Субота, 20:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рубінаў падтрымаў аб'яднанне з Расеяй

211
Рубінаў падтрымаў аб'яднанне з Расеяй

(абноўлена) Спікер «савета рэспублікі» не бачыць іншага гістарычнага шляху.

У інтэрв'ю «Русской службе новостей» старшыня «савета рэспублікі» Анатоль Рубінаў назваў ініцыятыву пра аб'яднанне Расеі, Украіны і Беларусі правільнай.

«Я перакананы, што іншага гістарычнага шляху няма. Рана ці позна лёсам нам дадзена аб'ядноўвацца. У нас агульны лёс, агульныя культурныя карані, агульныя інтарэсы, і ва ўмовах глабалізацыі нам не аб'ядноўвацца - гэта быў бы грэх. Я перакананы, што гэта адзіны разумны для нас шлях, які абавязкова быў ажыццёўлены», - сказаў ён.

Нагадаем, адным з ініцыятараў правядзення рэферэндуму аб аб'яднанні Беларусі, Расеі і Украіны з'яўляецца каардынатар расейскага руху «Народная большасць» Валянцін Халецкі.

Актыўная фаза збору подпісаў за яго правядзення пачнецца 2 кастрычніка. Валянцін Халецкі патлумачыў, што збор подпісаў у кожнай з краін будзе мець сваю спецыфіку.

«Адначасова і аднолькава правесці падпісную кампанію не атрымаецца. Дзесьці зрабіць гэта можна будзе прасцей, дзесьці сустрэнем вялікае супраціўленне. Адна справа агітаваць за ўз'яднанне нашых народаў у Крыме, а іншая ў Львове. Многае будзе залежаць і ад пазіцыі ўлад. Так, напрыклад, спікер «парламента» Беларусі ўжо падтрымаў нашу ініцыятыву. Аляксандр Лукашэнка пакуль маўчыць, але, спадзяемся, хутка выкажа сваё меркаванне», - патлумачыў каардынатар руху «Народная большасць».

Напісаць каментар 211

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках