4 траўня 2024, Субота, 9:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ермакова: Зарплату ў $500 ніхто не абяцае

124
Ермакова: Зарплату ў $500 ніхто не абяцае

Кіраўнік Нацбанка працягвае паўтараць, што дэвальвацыі не будзе.

Сёння газета «Звязда» публікуе стэнаграму «прамой лініі» з удзелам старшыні праўлення Нацыянальнага банка Беларусі Надзеі Ермаковай. Размаўляючы з чытачамі, яна адказала на найбольш вострыя пытанні, якія хвалююць людзей.

«Добры дзень! У мяне пытанне, якое, напэўна, ужо ўсіх турбуе. Хацелася б ведаць, ці будзе ў нас дэвальвацыя ў бліжэйшы час. Ужо некалькі разоў казалі аб зарплаце ў $500. І ўсе ведаюць, чым гэта скончылася. Цяпер гэтыя абяцанні аднавіліся», - задалі Ермаковай пытанне.

«Па-першае, зарплату у $500 ніхто не абяцае. Прэзідэнтам пастаўлена задача перад урадам і кіраўнікамі прадпрыемстваў забяспечыць магчымасць зарабіць такую зарплату. Даць яе проста так ніхто не абяцае. Таму ніхто незаробленую зарплату нікому не дасць», - адказала яна.

Па словах кіраўніка Нацбанка, ніякай дэвальвацыі не будзе: «Мы ў мінулым годзе зрабілі вельмі сур'ёзную дэвальвацыю. Перадумоў, каб рабіць такі крок яшчэ зараз, няма. Інфляцыя за восем месяцаў бягучага года складае 14,6%. Увогуле на 2012 год прагназуецца інфляцыя не вышэй 22%. Таму няма ніякай неабходнасці рабіць дэвальвацыю. На 2013 год інфляцыя прагназуецца на ўзроўні 12%. Зноў-такі не будзе патрэбы ў дэвальвацыі. А зарплата у $500 - гэта патрабаванне да ўрада, да кіраўнікоў прадпрыемстваў, каб у людзей была магчымасць такую зарплату зарабіць».

Нагадаем, перад леташнім крызісам кіраўніцтва Беларусі таксама адмаўляла магчымасць дэвальвацыі.

Напісаць каментар 124

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках