4 траўня 2024, Субота, 22:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мясніковіч хоча адзіную валюту ў МС

76
Мясніковіч хоча адзіную валюту ў МС

Беларусь падтрымлівае ідэю руху да адзінай валюты ў рамках Мытнага саюза.

Пра гэта заявіў прэм'ер-міністр Міхаіл Мясніковіч 28 верасня, адказваючы на пытанні ўдзельнікаў міжнароднага інвестыцыйнага форуму «Ялцінскія дзелавыя сустрэчы».

«Што тычыцца валютнай інтэграцыі, то трэба прайсці ўсе этапы. Мы гэтыя этапы ўсе праходзім. Безумоўна, тут нельга запрагаць калёсы наперадзе каня, але я думаю, што без гэтага, без узгодненай валютнай палітыкі, без адзінай валюты працаваць далей будзе ўсё больш складана», - цытуе Мясніковіча РІА «Новости».

Па словах кіраўніка беларускага ўрада, ён падтрымлівае пазіцыю прэм'ер-міністра Расеі Дзмітрыя Мядзведзева аб тым, што сусветных рэзервовых валют павінна быць больш, і што расейскі рубель таксама павінен выконваць гэтую ролю.

«Таму я думаю, што, не апярэджваючы падзеі, не займаючыся папулізмам, трэба рухацца да гэтага. Калі ў нас будзе збалансаванае заканадаўства, развівацца гандлёва-эканамічнае і інвестыцыйнае супрацоўніцтва, запрацуюць сумесныя кампаніі, тады адназначна мы павінны быць гатовыя, і каб была адзіная валюта, і ніякіх там ужо не будзе праблем з разлікамі», - сказаў Мясніковіч.

Напісаць каментар 76

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках