4 траўня 2024, Субота, 11:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Праваабаронцы патрабуюць спыніць пераслед Равякi

2
Праваабаронцы патрабуюць спыніць пераслед Равякi

Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў асуджае ціск на Таццяну Равяка.

Абсерваторыя з'яўляецца сумеснай ініцыятывай Міжнароднай Федэрацыі праў чалавека (FIDH) і Міжнароднай арганізацыі супраць катаванняў (OMCT), піша ПЦ «Вясна».

Арганізацыя атрымала інфармацыю аб працягу пераследу беларускай праваабаронцы Таццяны Равяка.

«18 верасня 2012 года Таццяна Равяка атрымала паведамленне з падатковай інспекцыі Першамайскага раёна г. Менска аб тым, што яна, згодна з артыкулам 12 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб дэклараванні даходаў і маёмасці прыватнымі асобамі», павінна падаць дэкларацыю аб даходах і маёмасці за 2004-2010 гады не пазней за 3 кастрычніка 2012 года.

Абсерваторыя рэзка асуджае гэты новы выпадак пераследу, які з'яўляецца часткай агульнай кампаніі пераследу сябраў ПЦ «Вясны», паколькі яно бачыцца накіраваным на стварэнне перашкод іх законнай праваабарончай дзейнасці», - гаворыцца ў заяве Абсерваторыі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках