4 траўня 2024, Субота, 16:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ААН зоймецца справай Зміцера Дашкевіча

11
ААН зоймецца справай Зміцера Дашкевіча

Спецдакладчыку ААН па пытаннях катаванняў Хуану Мэндэсу адпраўлена тэрміновае паведамленне ў сувязі з жорсткім абыходжаннем у адносінах да палітвязня.

У паведамленні адзначаецца, што пасля незаконнага асуджэння па арт. 411 і пераводу Зміцера Дашкевіча ў ВК-20, г. Мазыр, ён падвергнуўся жорсткаму абыходжанню з боку адміністрацыі калоніі, піша platformarb.com.

Зміцер Дашкевіч перадаў, што з мэтай аказання на яго псіхалагічнага ціску кіраўнікі ВК-20, г. Мазыр робяць розныя спосабы ціску на палітвязня.

За некалькі дзён знаходжання ў калоніі пад рознымі падставамі ён быў пазбаўлены кароткатэрміновых і працяглых спатканняў, харчовых пасылак і перадач.

Штодня яго выклікаюць на камісію, якая складаецца з кіраўнікоў калоніі, дзе ён падвяргаецца:

- Абразам у грубай форме з боку супрацоўнікаў калоніі (дэбіл, алкаголік, гамасек, купка лайна)

- Пагрозамі зрабіць з яго хворага, які пакутуе псіхічнымі захворваннямі, з прымусовым лячэннем

- Пагрозамі змясціць яго ў спецыялізаванае памяшканне ў ШЫЗА (штрафны ізалятар), дзе па пагрозах начальніка рэжымнага аддзела ён будзе падвергнуты сэксуальнаму гвалту з боку іншых зняволеных

- Пагрозамі фізічнага знішчэння ў ВК-20, г. Мазыр

Падобныя пагрозы былі выказаны таксама нявесце Зміцера Дашкевіча, Анастасіі Палажанка, у выпадку, калі дадзеная інфармацыя стане здабыткам грамадскасці.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках