11 траўня 2024, Субота, 16:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Затрыманыя ў Смаргоні мастакі абвясцілі галадоўку

11
Затрыманыя ў Смаргоні мастакі абвясцілі галадоўку

(абноўлена) У Смаргоні пачаліся суды над мастакамі «Пагоні».

Першым судзілі Генадзя Драздова, перадае «Радыё Свабода».

Ён запатрабаваў адваката, і па гэтай прычыне разгляд яго справы перанеслі на 11 верасня.

Драздоў - адзін з сябраў аб'яднання «Пагоня», якіх учора арыштавала міліцыя за правядзенне нібыта несанкцыянаванай акцыі з нагоды дня нараджэння Расціслава Лапіцкага, кіраўніка антыкамуністычнага падполля ў пасляваенныя гады.

Сёння ў судзе Генадзь Драздоў азнаёміўся са складзеным на яго пратаколам. Па словах Драздова, яго абвінавачваюць у правядзенні несанкцыянаванага пікету.

Драздоў распавёў, што ў знак незаконнага арышту ўчора ўсё затрыманыя абвясцілі галадоўку.

Сярод затрыманых - мастакі аб'яднання «Пагоня» Генадзь Драздоў, Алесь Цыркуноў, Алесь Пушкін і мясцовы мастак Валянцін Варанішча, а таксама актывіст Уладзімір Шульжыцкі.

Міліцыя затрымала мастакоў, калі яны неслі па горадзе партрэты Лапіцкага.

Па словах Драздова, астатніх затрыманых таксама павінны сёння прывезці ў Смаргонскі раённы суд.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках