19 траўня 2024, Нядзеля, 19:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Малодшы сержант спецназа Мінабароны ўцёк у Літву?

55
Малодшы сержант спецназа Мінабароны ўцёк у Літву?

У Літве чакае магчымай экстрадыцыі ў Беларусь 22-гадовы Сцяпан Захарчанка.

Паводле яго слоў, у выпадку выдачы, ён абавязкова апынецца ў турме як дэзерцір і здраднік радзімы. Яго паказальна пакараюць за нежаданне страляць па мірным грамадзянам і выконваць злачынныя загады камандзіраў, піша «Белорусский партизан».

Год таму малодшы сяржант роты глыбіннай выведкі спецназа мінабароны ўцёк ад збіцця і здзекаў афіцэраў і цудам дабраўся да бяспечнага Вільнюса.

Усё адбылося летам 2011 года. У разгар маўклівых акцый пратэсту, калі ў шмат якіх гарадах Беларусі на вуліцы выходзілі спантанна сотні людзей з пратэстам супраць рэжыму Лукашэнкі, улады вырашылі заручыцца падтрымкай сілавікоў. Менавіта тады Лукашэнка даў велізарныя правы КДБ і запатрабаваў ад сілавых структур ледзь не клятваў вернасці.

«Апошняй кропляй, якая перапоўніла маё цярпенне, і падштурхнула мяне пакінуць частку і ўцячы ў Літву, быў гэты сход сяржанцкага складу. Сяржантаў батальёна выведкі сабралі і зампаліт раздаў нам паперу, у якой было напісана, што ў выпадку, калі сілы МУС не будуць спраўляцца з масавымі выступленнямі пратэсту з боку насельніцтва, то мы бярэм на сябе абавязацельствы выканаць любы загад прэзідэнта і адкрыць агонь па грамадзянам краіны, якія пагражаюць канстытуцыйнаму ладу Беларусі. Нешта такое было напісана, даслоўна цяпер цяжка ўзгадаць.

Гэта была наша згода выконваць любы загад. Мы павінны былі гэты лісток падпісаць. Я не ведаю, ці сапраўды гэты загад прыйшоў зверху ці гэта была проста нейкая правакацыя, праверка на вернасць уладзе. Салдатам такія паперы не давалі падпісваць. Але нам афіцэры сказалі, альбо вы падпішаце, альбо на дэмбель пойдзеце інвалідамі», - распавёў Сцяпан Захарчанка.

Паводле яго слоў, з васьмі сяржантаў 5 чалавек падпісалі паперу, а трое, уключаючы яго самога, адмовіліся гэта рабіць. Ім сталі пагражаць. Праз некаторы час Сцяпан Захарчанка вырашыў уцячы ў Літву. Ён змог перайсці мяжу нелегальна.

Цяпер ён чакае разгляд сваёй справы ў Страсбурскім судзе. Калі Захарчанку выдадуць Беларусі, яго чакае немінучая турма. Збегламу сяржанту пагражае жорсткае, паказальнае пакаранне.

Міністэрства абароны Беларусі працягвае шукаць ваеннаслужачага тэрміновай службы Сцяпана Захарчанку, які самавольна пакінуў 27 ліпеня 2011 года вайсковую частку.

Як паведамляе прэс-служба ваеннага ведамства, па факце самавольнага пакідання часткі распачата крымінальная справа.

Напісаць каментар 55

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках