2 траўня 2024, Чацвер, 4:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жонка апазіцыянера патрабуе прызнаць факт выкрадання мужа

11
Жонка апазіцыянера патрабуе прызнаць факт выкрадання мужа

Жанна Коўш накіравала скаргу ў брэсцкую абласную міліцыю.

Жанна Коўш спасылаецца на міжнародныя дакументы - у прыватнасці, на артыкул 9 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах, які гарантуе кожнаму чалавеку права на свабоду і асабістую недатыкальнасць, і Міжнародную канвенцыю для абароны ад гвалтоўных знікненняў, паведамляе «Еўрарадыё».

Віталя Каўша пакінулі без адваката, у невядомых умовах утрымання. Тым самым супрацоўнікі міліцыі хацелі пазбавіць яго абароны закона, лічыць праваабаронца Раман Кісляк. Жанна Коўш хоча пакласці канец гвалтоўным знікненням людзей у Беларусі, кажа Кісляк.

Як паведамляў сайт charter97.org, 1 верасня Віталя Каўша на вачах жонкі і маленькага сына збілі каля дома і павезлі ў невядомым накірунку пяць мужчын у спартыўных касцюмах. Два дня Жане Коўш і бацькам Віталя адмаўляліся паведаміць, дзе ён знаходзіцца. 3 верасня ён знайшоўся ў следчым ізалятары.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках