29 красавiка 2024, панядзелак, 5:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Pussy Riot спалілі партрэты Пуціна і Лукашэнкі (Відэа)

68

Панк-гурт запісаў новы ролік, у якім падзякаваў за падтрымку заходніх музыкаў.

Удзельніцы панк-гурта Pussy Riot, якія засталіся на волі, запісалі відэаролік, у якім падзякавалі за падтрымку заходніх музыкаў, якія падтрымалі дзяўчат падчас судовага працэсу над дзяўчатамі, пішуць «Аргументы і факты».

Сярод іх апынуліся Madonna, Red Hot Chili Peppers, Б'ёрк, Green Day.

У сваім відэазвароце, які Pussy Riot, як паведамляе BBC, запісалі па просьбе тэлеканала MTV, дзяўчыны заявілі, што змагаюцца «за права спяваць, думаць і крытыкаваць».

У канцы кліпа яны спалілі партрэты кіраўніка Расеі Уладзіміра Пуціна і беларускага дыктатара Аляксандра Лукашэнкі.

Нагадаем, раней Савет Еўропы запатрабаваў перагледзець прысуд для Pussy Riot, удзельніц якога прысудзілі да 2 гадоў турмы за «панк-малебен» у храме.

Напісаць каментар 68

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках