27 красавiка 2024, Субота, 2:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Спецпраект беларускіх уладаў «Рабі як ён»?

71
Спецпраект беларускіх уладаў «Рабі як ён»?

Грамадзянін РБ Зміцер Ракаўчук завяшчаў Рэспубліцы Беларусь кватэру ў Менску, паведаміла прэс-служба Лукашэнкі.

«Аляксандр Лукашэнка ўзгадніў праект пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь «Аб прыняцці ў рэспубліканскую ўласнасць спадчыннай маёмасці». Спадчына ўключае ў сябе кватэру на вуліцы Брэсцкай у Менску, якую грамадзянін Беларусі Зміцер Ракаўчук завяшчаў Рэспубліцы Беларусь», - гаворыцца ў паведамленні, якое прыводзіць АФН.

Вядома ж, Лукашэнка «распарадзіўся даць гэтую кватэру шматдзетнай сям'і або сям'і інваліда».

У паведамленні прэс-службы не ўдакладняецца, хто такі Зміцер Ракаўчук...

Патрыёт... Мецэнат... або мноства іншых пахвальных і наадварот слоў. Зрэшты, не выключана, што на запланаванай на 15 студзеня прэс-канферэнцыі Лукашэнка сам раскажа аб новай схеме памнажэння дзяржуласнасці Беларусі.

Напісаць каментар 71

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках