26 красавiка 2024, Пятніца, 8:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь - перадапошняя ў Еўропе па хуткасці Інтэрнэту

91
Беларусь - перадапошняя ў Еўропе па хуткасці Інтэрнэту

Беларусь па хуткасці інтэрнэту займае 96-ю пазіцыю са 180 краін свету.

З еўрапейскіх краін хуткасць інтэрнэту ніжэй толькі ў Босніі і Герцагавіне - яна 101-я.

Пра гэта сведчаць вынікі даследавання кампаніі Speedtest.Net, якая пратэставала прапускную здольнасць інтэрнэту ва ўсім свеце.

У Беларусі яна, паводле справаздачы, складае 4,78 Mbps, піша «Телеграф».

Найбольш хуткі інтэрнэт у Ганконгу (43.14 Mbps), Сінгапуры (39.22 Mbps), Японіі (38.11 Mbps), Літве (35.96 Mbps) і Люксембургу (35.49 Mbps), найбольш павольны - у Батсване (1:15 Mbps), Сенегале (1: 15 Mbps), Алжыры (1:12 Mbps), Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга (0.60 Mbps) і Беніне (0,46 Mbps).

Астатнія суседзі Беларусі размясціліся на наступных месцах: Латвія - 10-я (28,41 Mbps), Расея - 24-я (18,05 Mbps), Украіна - 27-я (17,22 Mbps), Польшча - 48-я (11,45 Mbps). Кампаньён Беларусі па Мытным саюзе Казахстан - 51-ы (10,91 Mbps).

Нагадаем, кампанія «Белтэлекам» паведаміла пра падаражанне шэрагу паслуг электрасувязі з 18 студзеня. У прыватнасці, паслугі прадастаўлення доступу ў сетку byfly падаражэюць у сярэднім на 9,7%.

Напісаць каментар 91

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках