26 красавiка 2024, Пятніца, 8:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улады занізілі ўзровень беспрацоўя ў 20 разоў

83

Пра гэта заявіў былы міністр працы Аляксандр Сасноў.

Незалежныя экспэрты кажуць, што рэальныя лічбы беспрацоўя павінны быць вышэйшыя за тыя, якія называе афіцыйная статыстыка, як мінімум у 20 разоў, перадае тэлеканал «Белсат».

«Лічба, якую ўлады Беларусі агучылі як сваё дасягненне, усяго толькі паказвае колькасць беспрацоўных, якія прыйшлі і зарэгістраваліся. Натуральна, рэгістравацца ідзе вельмі нязначная колькасць людзей», - кажа Аляксандр Сасноў.

Сярэдняя сума дапамогі з прычыны беспрацоўя ў Менску складае блізка што 186 тысяч рублёў. У іншых рэгіёнах грошай даюць яшчэ менш, прычым не кожны можа іх атрымаць. Паводле інфармацыі Управы занятасці Менгарвыканкама, дапамогу могуць не атрымаць асобы, якія звольніліся з уласнага жадання ці са згоды старон.

«Дапамога з прычыны беспрацоўя настолькі мізэрная, што яе не стае не тое што на аплату кватэры, на гэтую дапамогу немагчыма выжыць. Таму ісці туды рэгістравацца і потым яшчэ хадзіць на грамадскія работы, што з'яўляюцца прымусовымі і супярэчаць канвенцыі Міжнароднай арганізацыі працы, якую падпісала Беларусь, - гэта смешна», - адзначыў Аляксандр Сасноў.

Нагадаем, паводле інфармацыі Белстата, беспрацоўе складае 0,5%.

Напісаць каментар 83

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках