26 красавiка 2024, Пятніца, 23:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міліцыянты сталі прыхільнікамі Свабоднага тэатра

59
Міліцыянты сталі прыхільнікамі Свабоднага тэатра

Сёння яны зноў прыйшлі на спектакль «Родныя і блізкія».

Раней міліцыянты прыходзілі на гэты ж спектакль у Менску два дні таму. Імі былі перапісаныя пашпартныя звесткі ўсіх актораў і гледачоў.

Як стала вядома сайту charter97.org, сёння міліцыянты зноў з'явіліся на спектакль Беларускага Свабоднага тэатра «Родныя і блізкія» з той жа мэтай - перапісаць пашпартныя звесткі ўдзельнікаў.

«Я спытала ў міліцыянтаў, навошта яны прыходзяць на кожны спектакль, бо звесткі актораў і шмат якіх гледачоў у іх ужо ёсць. Яны адказалі, што гэта «загад начальства». Тады я спытала: наогул, акцыя перадачы міліцыі сваіх звестак прымусовая ці добраахвотная? Яны адказалі - добраахвотная. Я абвясціла гэта ўсім гледачам, і многія адмовіліся даваць свае звесткі. На гэтым і разышліся. Мы правялі другую частку імпрэзы - чытанне п'есы Аляксандра Увядзенскага «Елка ў Івановых», - паведаміла сайту charter97.org памочніца рэжысёра БСТ Святлана Сугака.

Напісаць каментар 59

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках