banner1 banner1 banner1

15.01.2013

Дэвід Крэмер: Дыктатура можа абрынуцца ад любой нечаканасці важная навіна 52

8:50, — Палітыка

Гэта могуць быць выбары, дрэннае абыходжанне з людзьмі або знешнія падзеі.

Беларуская апазіцыя павінна быць адзіная ў выразе сваёй палітычнай праграмы, аднак гэта адзінства павінна быць шчырым, так як яго імітацыя прывядзе толькі да крызісу альтэрнатыўнай палітыкі кіравання ў краіне. Тым часам лідэры беларускай апазіцыі павінны зрабіць правільныя высновы з дзейнасці чэхаславацкага руху «Хартыя-77» і прымяніць яго вопыт да сучасных беларускіх рэалій.

Так сумавалі змест адкрытай дыскусіі «Да дэмакратыі ў Беларусі: Спадчына «Хартыі-77»прэзідэнт Фонду ў падтрымку дэмакратыі Карл Гершман і дырэктар праваабарончай арганізацыі Freedom House Давід Крэмер, перадае «Голас Амерыкі».

«Я думаю, што адным з самых цікавых момантаў, якія мы абмеркавалі сёння, сталі словы былога амбасадара Чэхіі ў ЗША Марціна Палоўша аб эсэ «Паралельны поліс». Гэта была праца дысыдэнта Вацлава Бэнды, напісаная ў канцы 1970-х гадоў. І, як вядома, прадстаўнікоў «Хартыі-77» мучылі сумневы аб тым, змагаюцца яны за асноўныя правы чалавека, ці ж яны павінны даць альтэрнатыўную палітычную праграму. Таму Бэнда напісаў гэта эсэ, у якім ён прадставіў свой погляд на неабходнасць стварэння альтэрнатыўных інстытутаў, адным з якіх і стала «Хартыя-77». Менавіта яна стала своеасаблівай школай думкі, школай дэмакратыі, дзе людзі збіраліся і вучыліся ствараць грамадзянскую супольнасць.

Тое, што мы сёння абмяркоўвалі тут, было б вельмі карысным для сённяшняй Беларусі, паколькі людзі ў гэтай краіне павінны зразумець, што ім неабходна ўдзельнічаць у палітычным, эканамічным, сацыяльным, грамадзянскім, адукацыйным і іншых працэсах», - заявіў Карл Гершман.

Дэвід Крэмер падкрэсліў, што беларускай апазіцыі трэба быць гатовай да любой нечаканасці, якая можа абрынуць рэжым Лукашэнкі.

«Яны павінны быць на самай справе адзіныя без спробаў навязаць адзін аднаму штучнае адзінства, якое доўга не працягнецца. Апазіцыя таксама павінна быць гатовая да нечаканасцяў, так як ніколі не ведаеш, што можа здарыцца з рэжымам, што яго абрыне. Часам гэта - выбары, часам - дрэннае абыходжанне з людзьмі, часам - знешнія падзеі, якія маюць непасрэдны ўплыў на працэсы ўнутры краіны. Таму я перакананы, што падрыхтоўка да перыяду пасля Лукашэнкі - важная, як ніколі», - заявіў кіраўнік Freedom House.

Адной з найважнейшых задача Дэвід Крэмер бачыць у данясенні да беларусаў аб'ектыўнай інфармацыі аб тым, што адбываецца ў нашай краіне.

«Не варта забываць, што інфармацыйныя патокі знаходзяцца пад поўным кантролем урада Лукашэнкі, таму большасць беларусаў атрымліваюць адфільтраваныя навіны, якія прадстаўляюць Лукашэнку ў найлепшым святле. У той жа самы час гэтыя ж крыніцы навін ачарняюць Захад, сцвярджаючы, што ён з'яўляецца ворагам, які ўсяляк спрабуе нашкодзіць насельніцтву Беларусі. Таму так важна сёння, каб мы маглі забяспечыць аб'ектыўную і інавацыйную падачу інфармацыі ў Беларусь, для таго, каб людзі па ўсёй краіне - не толькі ў Менску і не толькі маладыя беларусы - разумелі, што праблема ў іх лідэры, а Захад толькі спрабуе дапамагчы ім вызваліць сябе ад яго кіравання», - адзначыў ён.


Навіны
па тэме


Напісаць каментар (52)

Падзяліся!






Учора на сайце:

наведвальнікаў 339501
праглядаў 1804933

Папулярныя навіны

Российский политолог: Путин принял решение по Донбассу (90513)

30.03, 12:19, — Украіна

Дзень Волі ў Менску: Мы - еўрапейцы (Відэа, онлайн) (82228)

25.03, 14:45, — Палітыка

Лукашэнка прамахнуўся з крэдытам (49342)

30.03, 10:36, — Эканоміка

В США рассказали, за какое оскорбление Путин мстит Украине и миру (44101)

28.03, 21:01, — Украіна

Беларускія ўлады гатовыя прыцягваць да крымінальнай адказнасці ўладальнікаў сайтаў і каментатараў (41835)

26.03, 7:05, — Палітыка

Березовец: Порошенко взял паузу. Он решает, что делать дальше (37413)

24.03, 17:35, — Украіна

Российский политолог рассказала о следующем шаге Кремля в Украине (37078)

25.03, 15:50, — Украіна

9 дней по Януковичу-младшему: родные не пришли (36738)

30.03, 10:48, — Украіна

Міхалкоў прапануе браць з беларусаў падатак за доступ у інтэрнэт (34281)

25.03, 15:22, — Грамадства

Ворага інтэрнэту клічуць у Латвію (33157)

27.03, 14:30, Наталля Радзіна — Меркаванне

пн аў ср чц пт сб нд
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30 31

Старая версія сайта

Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь:

"Артыкул 34. Грамадзянам Рэспублiкi Беларусь гарантуецца права на атрыманне, захоўванне i распаўсюджванне поўнай, дакладнай i своечасовай iнфармацыi аб дзейнасцi дзяржаўных органаў, грамадскiх аб'яднанняў, аб палiтычным, эканамiчным, культурным i мiжнародным жыццi, стане навакольнага асяроддзя..."

Падпіска

       

Пакіньце Ваш e-mail: