26 красавiка 2024, Пятніца, 15:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прадпрымальнікі супраць скарачэння ім дапамог

33
Прадпрымальнікі супраць скарачэння ім дапамог

1 студзеня ўвайшоў у дзеянне закон «Аб дзяржаўных дапамогах сем'ям, што выхоўваюць дзяцей», яго ўважаюць за несправядлівы ў дачыненні да жанчын-прадпрымальніц.

Як паведаміў БелаПАН кіраўнік РГА «Перспектыва» Анатоль Шумчанка, чальцамі арганізацыі накіраваны ліст на імя кіраўніка беларускага ўрада Міхаіла Мясніковіча з просьбай унесці ў Канстытуцыйны суд прапанову аб праверцы канстытуцыйнасці вышэйзгаданага закона ў дачыненні да індывідуальных прадпрымальнікаў.

Так, адзначыў Шумчанка, у закон уключаная норма, згодна з якой «дапамога на догляд дзіці ва ўзросце да 3 гадоў прызначаецца і выплачваецца ў суме 50 працэнтаў, <...> калі асоба, якая даглядае дзіця ва ўзросце да 3 гадоў, з'яўляецца індывідуальнай прадпрымальніцай». Гэтую норму Шумчанка называе антыканстытуцыйнай, што дыскрымінуе жанчын - індывідуальных прадпрымальніц. «Гэта паказчык стаўлення да бізнэсу ў нашай краіне. Замест таго каб заахвочваць нараджальнасць, яны змушаюць жанчын згортваць сваю справу, каб атрымліваць дапамогу ў поўнай суме, пазбаўляючы тым самым працы яе сваякоў, якія часцяком дапамагаюць дробным прадпрымальнікам», - сказаў Шумчанка.

З ягоных слоў, у сярэднім у краіне дапамога на догляд першага дзіці складае блізка што 1,4 млн. рублёў, друга - 1,6 млн. «Для рэгіёнаў гэта істотная сума. Але важны і прынцыповы момант: чаму мы павінныя мірыцца з антынародным Законам? Чаму жанчыны, якія ездзяць у Кітай і Турцыю, стаяць на марозе, павінны атрымліваць менш за астатніх?»- Задаецца пытаннем Шумчанка.

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках