Гаагскі трыбунал расследуе ваенныя злачынствы ў Малі
7- 16.01.2013, 22:00
Міжнародны крымінальны суд, які базуецца ў Гаазе, пачаў расследаванне паведамленняў аб ваенных злачынствах на поўначы Малі, занятай паўстанцамі-ісламістамі.
Са слоў пракурора Фату Бенсуды, некаторыя з дзеянняў ваенных старон з пачатку канфлікту могуць разглядацца як злачынствы супраць чалавечнасці.
Бенсуда дадала, што папярэдняе расследаванне апісвае выпадкі катаванняў, гвалту, забойстваў і масавых пакаранняў смерцю паведамляе ВВС.
Францыя пачала ваенную інтэрвенцыю ў Малі ў мінулую пятніцу, каб спыніць прасоўванне ісламістаў да Бамако.