26 красавiка 2024, Пятніца, 5:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Васіль Кірыенка: Наконт формы - нават не ведаю, што казаць ... Сорамна!

39
Васіль Кірыенка: Наконт формы - нават не ведаю, што казаць ... Сорамна!

Беларускі раварыст Васіль Кірыенка распавёў, да чаго прыводзяць праблемы з экіпіроўкай на Алімпіядзе і чэмпіянаце свету.

- Было шмат размоў пра праблемы з экіпіроўкай на чэмпіянаце свету і Алімпіядзе ... Наконт формы - нават не ведаю, што казаць ... Сорамна! Мне самому было вельмі непрыемна. Бо беларусы - людзі не абы-якія ў веласпорце, катаюцца за добрыя каманды. А ў пелетоне таксама ёсць такое: калі ты ў заўважнай, вядомай форме, то да цябе адно стаўленне, а калі саколка падобная да зборнай Ірана або Венгрыі, то цябе там таксама ціснуць.І кожны раз даводзіцца даводзіць, што ты не ўломак і не выпадкова знаходзішся наперадзе. Вось і атрымліваецца: як краіна не мае свайго іміджу, так і форма таксама безаблічная.

Ну і сам падыход ... Не было нават шкарпэтак, пальчатак. А калі б на чэмпіянаце свету пайшоў дождж, не ведаю, у чым бы давялося ехаць. На выпадак халоднага надвор'я нічога не было прадугледжана, - распавёў Кірыенка ў інтэрв'ю «Прессболу».

Напісаць каментар 39

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках