Канцэрт Аляксандра Памідорава ў Варшаве
5- 18.01.2013, 20:07
Акустычны канцэрт беларускага музыкі прайшоў 17 студзеня ў клубе «Ветліна» польскай сталіцы.
Імпрэза адбылася ў рамках «Авантура-Тур».
На канцэрце Аляксандр Памідораў выконваў песні са свайго альбома «Патас/Попс/Прапаганда», праекта «Чорныя грушкі пагрому» ды іншыя кампазіцыі. Для слухачоў быў падрыхтаваны і сюрпрыз ад музыкі - прэзентацыя новай песні.
На канцэрце прысутнічалі дзясяткі беларусаў, якія жывуць і вучацца ў польскай сталіцы. Памяшканне клуба было цалкам запоўненае людзьмі.
Аляксандр Памідораў некалькі дзён таму выступіў у Празе. У бліжэйшых планах - канцэрты ў польскіх гарадах.
Наступныя выступы музыкі пройдуць у Пшчолках (19 студзеня) і Гданьску (20 студзеня). Сёння канцэрт прайшоў у Лодзі.