20 красавiка 2024, Субота, 17:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ФІФА: Чэмпіянату СНД не будзе

13
ФІФА: Чэмпіянату СНД не будзе

Правядзенне футбольнага чэмпіянату СНД ідзе насуперак прынцыпам ФІФА.

Таму прэзідэнт РФС Мікалай Талстых павінен захаваць чэмпіянат Расеі і забыцца пра ідэю аб'яднанага чэмпіянату, заявіў журналістам на прэс-канферэнцыі ў Санкт-Пецярбургу прэзідэнт ФІФА Ёзэф Блатэр, паведамляе РИА «Новости».

Прэс-канферэнцыя з удзелам прэзідэнта ФІФА, міністра спорту Расеі Віталія Мутко, прэзідэнта РФС Мікалая Талстых і генеральнага дырэктара аргкамітэта ў падрыхтоўцы і правядзенні чэмпіянату свету па футболе «Расея-2018» Аляксея Сарокіна прайшла ў адным з гатэляў горада на Няве і была прысвечаная візіту дэлегацыі ФІФА ў Расею.

«ФІФА - гэта арганізацыя са структурай піраміды, у якой важную ролю адыгрываюць клубы. Клубы павінны арганізоўваць клубныя спаборніцтвы, але ўнутры нацыянальных федэрацый, гэта палітыка ФІФА і ўсёй сусветнай футбольнай сям'і. Мы ніколі не будзем пераглядаць межы нацыянальных ліг. Стварэнне лігі СНД немагчымае, гэта ідзе насуперак з прынцыпамі ФІФА, а такога не будзе», - сказаў журналістам Блатэр.

Прэзідэнт ФІФА адзначыў, што магчымасць арганізоўваць клубныя турніры па-за нацыянальнымі федэрацыямі могуць толькі Канфедэрацыі - чальцы ФІФА.

«У ФІФА ёсць канфедэрацыі, напрыклад, Акіянія, або КОМНЕБОЛ (Паўночная Амерыка), УЕФА. Калі канфедэрацыі былі створаныя, ФІФА аддала магчымасць канфедэрацыям арганізоўваць турніры ўнутры сваіх тэрыторый. Найстарэйшы турнір - Кубак Лібертадорэс, у Еўропе - Ліга чэмпіёнаў, Ліга Еўропы, ёсць афрыканская і азіяцкая лігі чэмпіёнаў», - растлумачыў Блатэр.

На фота прэзідэнт ФІФА Ёзэф Блатэр

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках