27 красавiка 2024, Субота, 7:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Справу Бяляцкага» прэзентавалі ў Гародні

6

Кніга «Справа Бяляцкага» была прэзентаваная ў Гродні.

Журналіст Анджэй Пачобут, які быў на прэзентацыі, кажа, што маштаб Бяляцкага такі значны для грамадзянскай супольнасці, што ўладам важна было яго ізаляваць, паведамляе «Радыё Рацыя».

«Усё сваё жыццё ён стараўся дапамагчы іншым - абараніць правы чалавека, абараніць асобу перад дзяржавай, перад той сілай, з якой сутыкаецца чалавек у нашай краіне. І вельмі паказальна, што сёння ён знаходзіцца за кратамі. Ён проста прыклад таго, як улады ставяцца да такіх людзей. Той спосаб, якім яго пасадзілі, - гэта подлая пазіцыя ўладаў, каб паказаць, што ён нібыта крывадушны чалавек», - сказаў Пачобут.

Аўтар кнігі, Валер Каліноўскі, кажа, што Гародня, гэта першы абласны цэнтр, куды трапіла кніга з прэзентацыяй. Усе ўдзельнікі маглі атрымаць кнігу задарма і нават узяць аўтограф у аўтара.

Фота «Радыё Свабода»

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках