27 красавiка 2024, Субота, 0:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларуска-польскую мяжу штурмаваў расеец

62
Беларуска-польскую мяжу штурмаваў расеец

Супрацоўнікі крымінальнага вышуку Брэсцкай вобласці падключыліся да пошуку грамадзяніна Расеі, які на аўтамабілі нелегальна перасёк беларуска-польскую мяжу.

«Пошук грамадзяніна Расеі, які на аўтамабілі BMW, збіўшы шлагбаўмы, перасёк мяжу ў пункце пропуску «Дамачова», ідзе другія суткі. Да яго пошуку падключыліся супрацоўнікі крымінальнага вышуку», - паведамілі агенцтву «Інтэрфакс-Захад» у аўторак ва УУС Брэсцкай вобласці.

«Накіраваны запыт расейскім калегам для ўдакладнення асобы дадзенага грамадзяніна», - адзначылі ва УУС. Там таксама праінфармавалі, што «расейца шукаюць па ўсёй Брэсцкай вобласці, на яе тэрыторыі ўведзеныя пошукавыя мерапрыемствы «Перахоп».

«Гэты выпадак адбыўся 21 студзеня ў 7:58 у пункце пропуску «Дамачова». Аўтамабіль BMW 3 серыі без праходжання памежнага і мытнага кантролю, збіўшы некалькі шлагбаўмаў, заехаў на тэрыторыю Беларусі з Польшчы. Міліцыя мае звесткі аб тым, што кіроўцам BMW 2006 выпуску з'яўляецца грамадзянін Расеі 1989 года нараджэння», - паведамілі ва УУС Брэсцкай вобласці.

«Не выключана, што дадзеная асоба можа быць прыцягнутая да адказнасці за парушэнне дзяржаўнай мяжы», - распавялі суразмоўцы агенцтва.

Напісаць каментар 62

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках