26 красавiка 2024, Пятніца, 15:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Мінтранс» зацвердзіў тарыфы на платныя аўтадарогі

27
«Мінтранс» зацвердзіў тарыфы на платныя аўтадарогі

У Беларусі ўстаноўленыя тарыфы для разліку памеру платы за праезд транспартных сродкаў па платных аўтамабільных дарогах.

Такое рашэнне змяшчаецца ў пастанове Міністэрства транспарту і камунікацый № 68 ад 29 снежня 2012 года, паведамляе БелТА.

У пастанове №68 вызначаныя тарыфы для аўтамабіляў па платных магістралях у залежнасці ад дапушчальнай агульнай масы транспартнага сродку і колькасці восяў. Памер платы для аўтамашын з дапушчальнай агульнай масай да 3,5 т уключна (легкавых) складзе 0,04 еўра за 1 км, з дапушчальнай агульнай масай больш за 3,5 т (грузавых або аўтобусаў) з двума восямі - 0,08 еўра за 1 км. Кіроўцы аўтамабіляў з агульнай масай больш за 3,5 т (грузавыя або аўтобусы) і 3 восямі павінны будуць выплаціць 0,10 еўра за 1 км, масай больш за 3,5 т з чатырма і больш восямі - 0,12 еўра за 1 км.

Пастанова ўступіць у сілу з 1 ліпеня 2013.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках