27 красавiка 2024, Субота, 4:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Асад гатовы знішчыць Дамаск

59
Асад гатовы знішчыць Дамаск

Сірыйскі дыктатар дзеля захавання ўлады гатовы пайсці на ўсё.

Башар Асад падчас размовы са спецпрадстаўніком ААН і Лігі арабскіх дзяржаў па Сірыі Лахдарам Брахімі заявіў, што на шляху барацьбы з паўстанцамі яго не спыніць нават знішчэнне сталіцы краіны, паведамляе міжарабская газета, якая выдаецца ў Лондане «Аш-Шарк аль-Аўсат».

Выданне адзначае, што падчас сустрэчы Брахімі з Асадам, спецпрадстаўнік сказаў прэзідэнту, што таму не ўдасца застацца ва ўладзе і апазіцыя зможа перамагчы яго. Пры гэтым Брахімі заклікаў Асада добраахвотна пакінуць пасаду прэзідэнта, паколькі коштам перамогі апазіцыі можа стаць знішчэнне Дамаска, перадае «Інтэрфакс».

«Я выйграю вайну, нават калі пры гэтым Дамаск будзе знішчаны», - адказаў Асад.

Па дадзеных ААН, з моманту пачатку антыўрадавых паўстанняў у сакавіку 2011 года ў Сірыі загінулі больш за 60 тысяч чалавек.

Напісаць каментар 59

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках