27 красавiка 2024, Субота, 2:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Клімавіцкіх «пярэваратняў у пагонах» пачнуць судзіць у лютым

25
Клімавіцкіх «пярэваратняў у пагонах» пачнуць судзіць у лютым

Суд над міліцыянтамі, затрыманымі за вымагальніцтва хабару ў памеры 500 тысяч даляраў ЗША ў прадпрымальніка ў студзені мінулага 2012 года, пачнецца ў лютым.

Па словах супрацоўнікаў Клімавіцкай міліцыі, крымінальная справа ўжо накіраваная для разгляду ў Барысаўскі міжгарнізонны ваенны суд. Хутчэй за ўсё, разгляд справы судом будзе ажыццяўляцца ў закрытым фармаце.

Па неафіцыйнай інфармацыі, былым супрацоўнікам праваахоўных органаў Клімавіцкага раёна прад'яўленае абвінавачанне ў атрыманні хабару, перавышэнні службовых паўнамоцтваў, падбухторванні да дачы хабару і ўчыненні іншых супрацьзаконных дзеянняў, піша сайт праваабарончага цэнтра «Вясна».

Нагадаем, што расследаванне гэтай гучнай крымінальнай справы працягвалася больш за год. 18 студзеня 2012 года пры атрыманні чарговай часткі грашовых сродкаў у памеры 500 тысяч рублёў былі затрыманыя з доказамі злачынства старшы оперупаўнаважаны Клімавіцкага РАУС і старшы следчы Клімавіцкага раённага аддзела ўпраўлення Следчага камітэта па Магілёўскай вобласці. Устаноўлена, што ў злачынную групу ўваходзіў таксама начальнік Клімавіцкага РАУС. Шляхам шантажу і пагроз клімавіцкія «змагары са злачыннасцю» да гэтага ўжо атрымалі ад мясцовага прадпрымальніка ў снежні 2011 і студзені 2012 года каля васьмі мільёнаў рублёў.

Старшынёй следчага камітэта ў дачыненні да гэтых супрацоўнікаў праваахоўных органаў была ўзбуджаная крымінальная справа па арт. 430 ч. 3 Крымінальнага кодэкса (атрыманне хабару ў асабліва буйным памеры).

Таксама нельга не адзначыць, што арыштаваны начальнік Клімавіцкага РАУС 33-гадовы падпалкоўнік міліцыі Аляксандр Арцёменка быў прызначаны на сваю пасаду ўсяго за паўгода да затрымання па абвінавачванні ў вымагальніцтве хабару. Цікава, ці панясуць адказнасць высокія чыны з праваахоўных органаў, якія лабіравалі прызначэнне на высокую пасаду гэтага маладога чалавека?

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках