banner1 banner1 banner1

28.01.2013

Сяргей Бязрукаў: Дзвесце гадоў прайшло, але нічога не змянілася важная навіна 98

11:36, — Палітыка

Сяргей Бязрукаў: Дзвесце гадоў прайшло, але нічога не змянілася

Вядомы расейскі актор распавёў пра свае ўражанні ад гастроляў у Менск.

Сяргей Бязрукаў даў інтэрв'ю сайту itogi.ru.

- У Менску, адкуль вы вярнуліся днямі, пакпіць з Лукашэнкі не спрабавалі?

- Мы гралі «Пушкіна», і трэба было чуць, якая надзвычайная цішыня была ў зале падчас дыялогу паэта і цара. «Каб ніякай палітыкі, спявак «Руслана і Людмілы»! Зразумеў мяне? Ты вольны, Пушкін. У межах дзяржавы Расейскай... ». Амаль дзвесце гадоў прайшло, але нічога не змянілася.... А пародыі на Лукашэнку ў мяне былі яшчэ ў часы энтэвэшных «Кукол». Супраць аўтараў праграмы ў 95-м нават распачалі крымінальную справу. Потым закрылі. Праўда, пазоў падавалі расейскія палітыкі, патрабавалі абароны гонару і годнасці.... Я пакінуў праект у 99-м за паўгады да адстаўкі Барыса Ельцына. Мне падалося, што «Куклы» вычарпалі сябе. З'едлівы гумар змяніўся грубіянствам і абразамі, а я гэтага не люблю.

Сёння я па-за палітыкай, бо ня веру нікому. Ні лідарам Балотнай, ні з'езду «Адзінай Расеі». І закон аб забароне ўсынаўлення сірот замежнікамі мне не падабаецца. Хочаце адказаць Чэмбэрлену? Калі ласка! Толькі не рабіце дзяцей закладнікамі. Дзіма Якаўлеў памёр больш за чатыры гады назад, што ж вы толькі цяпер прачнуліся, спадары дэпутаты? Здымацца ў роліках у падтрымку кандыдатаў у прэзідэнты я таксама не стаў, устрымаўся. Палітыкі прыходзяць і сыходзяць, а класіка застаецца. Яна ратуе. У ёй і праўда, і душа, і нацыянальная ідэя, з якой цяпер так носяцца. У Пушкіна, Булгакава, Ясеніна, Чэхава, Дастаеўскага, Высоцкага.... Яны вечныя! А я ўсё, што уважаю за патрэбнае, кажу з экрана і сцэны. Памятаеце словы Сірано дэ Бэржэрака? «Няхай летуценнік я! Мне ў сто разоў наймілейшая за усе гэтыя подлыя выгоды – мая пустая балбатня. Мой голас самотны, але нават у гадзіну апошні служыць ён будзе мне і сумленню майму!».


Навіны
па тэме


Напісаць каментар (98)

Падзяліся!






Учора на сайце:

наведвальнікаў 307128
праглядаў 2224756

Папулярныя навіны

В Москве убит Борис Немцов (Видео) (200764)

28.02, 0:50, — Палітыка

Юрий Фельштинский: В Беларуси возможно устранение Лукашенко по афганскому варианту (99411)

24.02, 9:02, — Інтэрв'ю

У Менску джыпу са сцягам Наваросіі прабілі колы (72874)

25.02, 15:44, — Грамадства

Скандал на «Беларусьфільме»: супрацоўнікі абвясцілі байкот Парэчанкаву (71349)

1.03, 8:30, — Культура

Россия на финишной прямой. Включайте секундомер (70017)

28.02, 16:50, Юрий Фельштинский — Меркаванне

Более 50 тысяч москвичей вышли на Марш памяти Бориса Немцова (Видео) (64928)

1.03, 12:57, — Палітыка

У Данбасе знікла найноўшая расейская ўстаноўка сакрэтнай сувязі (54335)

25.02, 11:47, — Украіна

Момант забойства Нямцова зняла камера відэаназірання (54236)

28.02, 22:56, — Расія

Параўнанне коштаў: колькі цяпер каштуюць прадукты ва Украіне і Беларусі? (52301)

25.02, 12:03, — Грамадства

Беларускія ўлады хочуць цалкам заблакаваць незалежныя сайты (46962)

25.02, 11:06, — Палітыка

пн аў ср чц пт сб нд
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30 31

Старая версія сайта

Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь:

"Артыкул 34. Грамадзянам Рэспублiкi Беларусь гарантуецца права на атрыманне, захоўванне i распаўсюджванне поўнай, дакладнай i своечасовай iнфармацыi аб дзейнасцi дзяржаўных органаў, грамадскiх аб'яднанняў, аб палiтычным, эканамiчным, культурным i мiжнародным жыццi, стане навакольнага асяроддзя..."

Падпіска

       

Пакіньце Ваш e-mail: