26 красавiка 2024, Пятніца, 3:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сяргей Бязрукаў: Дзвесце гадоў прайшло, але нічога не змянілася

98
Сяргей Бязрукаў: Дзвесце гадоў прайшло, але нічога не змянілася

Вядомы расейскі актор распавёў пра свае ўражанні ад гастроляў у Менск.

Сяргей Бязрукаў даў інтэрв'ю сайту itogi.ru.

- У Менску, адкуль вы вярнуліся днямі, пакпіць з Лукашэнкі не спрабавалі?

- Мы гралі «Пушкіна», і трэба было чуць, якая надзвычайная цішыня была ў зале падчас дыялогу паэта і цара. «Каб ніякай палітыкі, спявак «Руслана і Людмілы»! Зразумеў мяне? Ты вольны, Пушкін. У межах дзяржавы Расейскай... ». Амаль дзвесце гадоў прайшло, але нічога не змянілася.... А пародыі на Лукашэнку ў мяне былі яшчэ ў часы энтэвэшных «Кукол». Супраць аўтараў праграмы ў 95-м нават распачалі крымінальную справу. Потым закрылі. Праўда, пазоў падавалі расейскія палітыкі, патрабавалі абароны гонару і годнасці.... Я пакінуў праект у 99-м за паўгады да адстаўкі Барыса Ельцына. Мне падалося, што «Куклы» вычарпалі сябе. З'едлівы гумар змяніўся грубіянствам і абразамі, а я гэтага не люблю.

Сёння я па-за палітыкай, бо ня веру нікому. Ні лідарам Балотнай, ні з'езду «Адзінай Расеі». І закон аб забароне ўсынаўлення сірот замежнікамі мне не падабаецца. Хочаце адказаць Чэмбэрлену? Калі ласка! Толькі не рабіце дзяцей закладнікамі. Дзіма Якаўлеў памёр больш за чатыры гады назад, што ж вы толькі цяпер прачнуліся, спадары дэпутаты? Здымацца ў роліках у падтрымку кандыдатаў у прэзідэнты я таксама не стаў, устрымаўся. Палітыкі прыходзяць і сыходзяць, а класіка застаецца. Яна ратуе. У ёй і праўда, і душа, і нацыянальная ідэя, з якой цяпер так носяцца. У Пушкіна, Булгакава, Ясеніна, Чэхава, Дастаеўскага, Высоцкага.... Яны вечныя! А я ўсё, што уважаю за патрэбнае, кажу з экрана і сцэны. Памятаеце словы Сірано дэ Бэржэрака? «Няхай летуценнік я! Мне ў сто разоў наймілейшая за усе гэтыя подлыя выгоды – мая пустая балбатня. Мой голас самотны, але нават у гадзіну апошні служыць ён будзе мне і сумленню майму!».

Напісаць каментар 98

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках