Беларускія ААТ працуюць са стратай
10- 3.01.2013, 9:33
Больш за 80 беларускіх адкрытых акцыянерных таварыстваў атрымалі страты звыш 2 млрд. рублёў па выніках трох кварталаў 2012 года.
За аналагічны перыяд 2011 года іх было 36. Прыкметна ўзраслі і сумы страт, піша «Салiдарнасць».
Самыя вялікія страты па выніках трох кварталаў 2012 года ў Светлагорскага цэлюлозна-кардоннага камбіната - 106 млрд. рублёў. За ім ідуць Маладзечанскі малочны камбінат (85 млрд рублёў) і Лідскі малочна-кансервавы камбінат (78,5 млрд. рублёў)
Для параўнання: у трох антылідэраў па выніках трох кварталаў 2011 года страты складалі - у Бярозаўскага камбіната сілікатных вырабаў 18,9 млрд. рублёў, у Крычаўскага мясакамбіната - 13,7 млрд. рублёў, у «Рэчыцапіва» - 13,5 млрд. рублёў.