27 красавiка 2024, Субота, 3:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Расеі памянялі законы аб гастарбайтарах

42
У Расеі памянялі законы аб гастарбайтарах

Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін падпісаў шэраг федэральных законаў, якія змяняюць парадак знаходжання ў краіне і рэгулявання ўмоў дзейнасці працоўных мігрантаў.

У прыватнасці адзін з дакументаў дазваляе працадаўцам падаваць у Федэральную міграцыйную службу дакументы на прыцягненне замежных работнікаў у электроннай форме.

Акрамя таго, працадаўцы змогуць вольна, без атрымання адпаведнага дазволу прыцягваць да працоўнай дзейнасці замежнікаў, якія часова пражываюць у Расеі і не маюць дазволу на працу, вынікае з тэксту закона, апублікаванага на сайце Крамля.

Акрамя таго Пуцін падпісаў закон, які забяспечвае мігрантам сацыяльна-бытавыя гарантыі і ўстанаўлівае адміністрацыйную адказнасць за непрыняцце мер па іх матэрыяльнаму, медыцынскаму і жыллёваму забеспячэнню.

Прэзідэнт РФ таксама падпісаў змены ў Крымінальны кодэкс, накіраваныя на ўзмацненне крымінальнай адказнасці за арганізацыю незаконнай міграцыі. Гэты від злачынства ўключае незаконны ўезд, знаходжанне або транзіт праз РФ замежных грамадзян і асоб без грамадзянства.

Унесеныя ў артыкул 3221 КК РФ папраўкі прадугледжваюць аднясенне названай дзеі да злачынстваў сярэдняй цяжкасці, а пры наяўнасці кваліфікуючых прыкмет - да цяжкіх злачынстваў, і адпаведна, павелічэнне памераў і тэрмінаў пакаранняў.

У прыватнасці, падпісаныя Пуціным папраўкі ў закон аб парадку выезду і ўезду ў РФ прадугледжваюць увядзенні трохгадовай забароны на ўезд у краіну для замежнікаў, якія раней парушылі парадак знаходжання ў Расеі.

На думку ўладаў, гэта дасць магчымасць удасканаліць міграцыйнае заканадаўства і «павысіць эфектыўнасць мер па супрацьдзеянні незаконнай міграцыі». Такім чынам, гэтыя меры будуць «садзейнічаць умацаванню правапарадку ў грамадстве і нацыянальнай бяспекі РФ», адзначаецца ў прынятых дакументах.

Напісаць каментар 42

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках