У менскім метро з'явілася елка з ШОСам
27- 3.01.2013, 19:02
У сацыяльных сетках распаўсюджваюцца фатаграфіі з менскага метро з незвычайнай ялінкай.
Дрэўца ўпрыгожана палітычнымі «гірляндамі» і бел-чырвона-белым сцяжком, піша «Комсомольская правда в Беларуси».
Стала вядома, што акцыю зладзілі актывісты грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь».
На апублікаваных фотаздымках такая елка стаіць у падземным пераходзе станцыі метро «Каменная Горка». Відавочцы пішуць, што мінакі з цікавасцю разглядалі елкі, а падчас акцыі нікога затрымаць не паспелі.