26 красавiка 2024, Пятніца, 11:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сэнат зацвердзіў Джона Кэры на пасадзе дзяржсакратара ЗША

Сэнат зацвердзіў Джона Кэры на пасадзе дзяржсакратара ЗША

Верхняя палата Кангрэса ЗША пераважнай большасцю галасоў ухваліла кандыдатуру Джона Кэры на пасаду кіраўніка Дзярждэпартамента.

Джон Кэры атрымаў падтрымку 94 сэнатараў, супраць яго былі пададзеныя тры галасы.

Прэзідэнт ЗША Барак Абама высунуў сэнатара ад штата Масачусэтс Джона Кэры на пасаду дзяржсакратара ў сярэдзіне снежня 2012 года. На чале замежнапалітычнай управы ЗША Кэры зменіць Гілары Клінтан, якая займае пасаду дзяржсакратара з 2009 года. Клінтан неўзабаве пасля пераабрання Абамы на пост прэзідэнта абвясціла, што мае намер сысці ў адстаўку, паведамляе Lenta.ru.

Ухваленне сэната - абавязковая ўмова для кандыдатаў на вядучыя пасады ў адміністрацыі прэзідэнта ЗША. Кэры стаў першым чальцом новай адміністрацыі, што фармуе Абама пасля пераабрання на пасаду прэзідэнта, хто прайшоў гэтую працэдуру.

Джон Кэры прадстаўляў штат Масачусэтс ў сэнаце ЗША з 1985 года, спачатку як малодшы, а з 2009 года як старшы сэнатар. У 2004 годзе Кэры балатаваўся на пасаду прэзідэнта ЗША ад Дэмакратычнай партыі, аднак саступіў на выбарах рэспубліканцу Джорджу Бушу.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках