27 красавiка 2024, Субота, 4:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сукала: Турмы яшчэ не перапоўненыя

52
Сукала: Турмы яшчэ не перапоўненыя

Са слоў старшыні Вярхоўнага суда, ліміт напаўняльнасці месцаў зняволення ў Беларусі яшчэ не дасягнуты.

Пра гэта Валянцін Сукала заявіў у інтэрв'ю «Советской Белоруссии».

«Пазітыўная дынаміка злачыннасці дазволіла ў яшчэ большай ступені скараціць колькасць людзей, якія накіроўваюцца ў месцы пазбаўлення волі. У мінулым годзе ў папраўчых установах апынулася на 3.000 чалавек менш, чым у 2011-м. І на пачатак гэтага года там утрымліваліся 24.000 асуджаных. Гэта на 6 тысяч менш, чым у 2011 годзе. А ліміт напаўняльнасці нашых месцаў пазбаўлення волі - 32,5 тысячы чалавек. Я кажу гэта таму, што да гэтага часу існуюць дзіўныя міфы пра тое, быццам нашы калоніі перапоўненыя. Насам рэч гэта не так, сталі актыўна прызначацца штрафы, грамадскія працы, іншыя альтэрнатыўныя меры ўздзеяння,  так што пазбаўленне волі ў структуры пакаранняў цяпер складае блізу 20 адсоткаў. Гэта адпавядае еўрапейскім стандартам», - заявіў Валянцін Сукала.

Нагадаем, што праваабаронцы і палітвязні раней заяўлялі пра тое, што беларускія турмы перапоўненыя, а колькасць зняволеных у камерах перавышае ўсталяваны ліміт.

Напісаць каментар 52

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках