27 красавiка 2024, Субота, 1:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Шклове працаваць няма каму

20
У Шклове працаваць няма каму

У Шклоўскім раёне суадносіны вакансій і часова непрацоўных - чатыры да аднаго.

Асабліва востра адчуваецца недахоп спецыялістаў на вёсцы. Для іх заваблівання практыкуюцца даволі нетрадыцыйныя крокі.

Напрыклад, у канцы мінулага года ў сельгасакадэміі ў Горках пабылі прадстаўнікі райвыканкама і кіраўнікі вядучых гаспадарак Шклоўшчыны, якія сустрэліся са старшакурснікамі заатэхнічнага факультэта і распавялі аб умовах працы ў раёне, піша газета «Магілёўскія ведамасці».

Гэтым разам папаўненне працоўных рэсурсаў наважылі пашукаць бліжэй. Кіраўніцтва райвыканкама правяло сустрэчу з тымі, хто з розных прычынах не можа сабе знайсці месца працы, і прапанавала разгледзець пытанне працаўладкавання даяркамі і заатэхнікамі на фермах, а таксама ў іншых сферах сельскагаспадарчай вытворчасці.

Удзельнікам сустрэчы быў нават прапанаваны прагляд відэафільма аб сельскай гаспадарцы раёна, а таксама арганізаваная азнаямленчая экскурсія па гаспадарцы.

Праўда, ці ўдалося такім чынам хоць каго-небудзь з беспрацоўных прывабіць у даяркі і трактарысты, газета не паведамляе.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках