Азаранка не выйшла на матч з Серэнай Уільямс
45- 4.01.2013, 12:27
Матч 1/2 фіналу тэніснага турніру павінен быў прайсці ў Брысбене. Аднак першая ракетка свету на корце не з'явілася.
Азаранка заявіла, што ў яе траўма, перадае «Еўрарадыё».
Адзначым, што Вікторыя Азаранка пакуль мае на сваім рахунку толькі адну перамогу над амерыканкай (11 паядынкаў прайграна). 23-гадовая Азаранка - першая ракетка свету, 31-гадовая Уільямс - трэцяя.