27 красавiка 2024, Субота, 3:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жэрару Дэпардзье прыпомнілі сяброўства з дыктатарамі

97
Жэрару Дэпардзье прыпомнілі сяброўства з дыктатарамі

Атрыманне французскім акцёрам Жэрарам Дэпардзье расейскага грамадзянства не выслізнула ад увагі заходніх журналістаў.

Брытанская прэса, здагадаўшыся, што артысту патрэбны пашпарт для хутчэйшай адмовы ад французскага грамадзянства, не ўтрымалася ад з'едлівых заўваг і прыпомніла акцёру сяброўства з аўтарытарнымі палітыкамі, піша newsru.com.

Газета Times, якая прысвяціла гэтай падзеі артыкул, нават перарабіла прозвішча француза на «расейскі» лад - Дэпардзьеўскі. Хутка самы вядомы французскі акцёр свайго часу можа стаць найвялікшай расейскай кіназоркай нашых дзён, іранізуе выданне.

Times таксама выказала меркаванне, чаму Уладзімір Пуцін, які асабістым указам дараваў акцёру магчымасць хутчэйшага атрымання расейскага пашпарта, апынуўся такім спагадным. Масква такім чынам кінула камень у агарод французскага прэзідэнта Франсуа Аланда.

Акрамя таго, Пуцін звярнуў увагу сусветнай грамадскасці на тое, што, у адрозненне ад Францыі, недружалюбнай да вялікіх акцёраў, якая ўстанаўлівае высокія падаткі для багатых, у Расеі падаходны падатак складае ўсяго 13%, адзначае ВВС.

«Выпадак з Дэпардзье паказвае, што фінансава-эканамічная і палітычная стабільнасць з'яўляецца часта найважнейшым фактарам пры выбары краіны не толькі для інвестараў, але і для дзеячаў мастацтва і культуры. Думаю, што калі б астатнія ведамствы дасягнулі б такога прагрэсу, як гэта здарылася ў падатковай палітыцы, то стаяла б чарга за атрыманнем грамадзянства нашай краіны», - падкрэсліў у інтэрв'ю «Інтэрфаксу» кіраўнік Ашчадбанка Герман Грэф.

Тым часам брытанская газета The Guardian тлумачыць, чаму сам Дэпардзье з такой ахвотай стаў расейцам (даведаўшыся, што ён ўладальнік пашпарта РФ, акцёр прызнаўся ў любові да рускіх і іх культуры ў адкрытым лісце). Прычына радасці ў тым, што Дэпардзье не можа адмовіцца ад ненавіснага яму французскага грамадзянства, пакуль не атрымае пашпарт іншай краіны, прапануе сваю версію газета.

У пакуль яшчэ француза Дэпардзье быў шанец стаць не толькі расейцам, але, напрыклад, грамадзянінам Узбекістана. Брытанская прэса нагадала, што акцёр у бліжэйшай будучыні будзе здымацца ў фільме па сцэнары дачкі ўзбекскага аўтарытарнага кіраўніка Іслама Карымава Гюльнары, падазраючы, што Пуцін - не адзіны высокапастаўлены заступнік Дэпардзье. Журналісты таксама ўзгадалі новаспечанаму расейцу цёплыя адносіны з кіраўніком Чачні Рамзанам Кадыравым.

Напісаць каментар 97

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках