26 красавiка 2024, Пятніца, 3:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гомельскія праваабаронцы пратэстуюць супраць штрафу за фота

6
Гомельскія праваабаронцы пратэстуюць супраць штрафу за фота

Леанід Судаленка і Анатоль Паплаўны звярнуліся ў міліцыю з просьбай прыцягнуць іх да адказнасці за размешчаныя ў Інтэрнэце фатаграфіі.

На здымках праваабаронцы выказвалі салідарнасць з калегам, палітычным зняволеным Алесем Бяляцкім, і віншавалі яго з юбілеем, піша БелаПАН.

Падобным чынам яны прыцягваюць увагу грамадскасці да адміністрацыйнага пакарання гродзенскіх праваабаронцаў - буйнога штрафу за фатаздымкі, размешчаныя ў інтэрнэце, і паказваюць неадэкватнасць і абсурднасць судовага рашэння.

«Звяртаем вашу ўвагу, што з нашага боку таксама было здзейснена па месцы нашага знаходжання аналагічнае адміністрацыйнае правапарушэнне, калі мы размясцілі ў сетцы інтэрнэт фатаграфію, на якой мы захаваныя з тэкстамі салідарнасці і пажаданняў з нагоды 50-годдзя нашага калегі, палітычнага зняволенага праваабаронцы Алеся Бяляцкага (фота з сайта прыкладаецца). Па паказаным факце здзяйснення з нашага боку адміністрацыйнага правапарушэння просім пачаць у дачыненні да нас адміністрацыйны працэс», - напісалі ў заяве ў міліцыю праваабаронцы.

Нагадаем, гродзенскія праваабаронцы Віктар Сазонаў, Раман Юргель і Уладзімір Хільмановіч 5 студзеня былі прыцягнуты судом да адміністрацыйнай адказнасці за размешчаную ў інтэрнэце фатаграфію, на якой яны трымаюць партрэт Алеся Бяляцкага і брашуры Дэкларацыі правоў чалавека. Міліцыя ўгледзела ў гэтых фатаграфіях склад правапарушэння, прадугледжанага артыкулам 23.34 КаАП (незаконнае пікетаванне).

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках