29 красавiка 2024, панядзелак, 4:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Крымінальную справу супраць Аляксея Шчадрова закрылі

1
Крымінальную справу супраць Аляксея Шчадрова закрылі

Стала вядома, што крымінальная справа, якая была ўзбуджаная супраць верніка Аляксея Шчадрова, у верасні спыненая.

Адпаведная пастанова была прынятая яшчэ 11 верасня. Аляксей Шчадроў атрымаў на рукі дакумент 24 верасня, згодна з пастановай яму на дадзены момант не пагражае адказнасць па артыкуле 193.1 Крымінальнага кодэкса (дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі). Хрысціянскі вернік спадзяецца цяпер, што ніхто не будзе замінаць яму займацца дабрачыннай дзейнасцю, паколькі за апошнія месяцы яму з дапамогай розных праваабарончых арганізацый удалося зарэгістраваць прыватную сацыяльную ўстанову «Павер у сябе», піша ПЦ «Вясна».

Нагадаем, што ў Аляксандраўцы Шчучынскага раёна Аляксей Шчадроў стварыў прытулак для сацыяльна абяздоленых і нямоглых. У чэрвені гэтага года яго абвінавацілі ў тым, што ён арганізаваў дзейнасць незарэгістраванай рэлігійнай арганізацыі і забяспечыў умовы яе функцыянавання без рэгістрацыі ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку.

Фота: bchd.info

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках