29 красавiка 2024, панядзелак, 8:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дуэль «Раснафты» і «Газпраму»

22
Дуэль «Раснафты» і «Газпраму»

Аляксей Мілер, які стаіць на варце газавых інтарэсаў Крамля, і Ігар Сечын, кіраўнік найбуйнейшай нафтавай кампаніі ў свеце, абвясцілі адзін аднаму вайну.

Пра гэта паведамляе карэспандэнт Le Figaro П'ер Аўрыль.

Прычына канфлікту – несуцішныя апетыты Сечына. З моманту прызначэння кіраўніком «Раснафты» ў траўні 2012 года яго пераследуе ідэя-фікс - павялічыць сваю нафтавую імперыю, ператварыўшы яе ў падабенства амерыканскай Standard Oil канца XIX стагоддзя, гаворыцца ў артыкуле.

Пры гэтым прыхільнік нацыяналізацыі расейскай эканомікі відавочна атрымаў ад Крамля карт-бланш: хоць яго кампанія і з'яўляецца найбуйнейшым здабытчыкам нафты ў свеце, яна па-ранейшаму застаецца дзяржкарпарацыяй, 69% акцый якой належыць дзяржаве, падкрэслівае журналіст.

Расейскія палітолагі мяркуюць, што сваімі дзеяннямі Сечын рыхтуе пляцоўку для Уладзіміра Пуціна да таго часу, калі той сыдзе з улады.

На сённяшні дзень «Раснафта» і «Газпрам» наўпрост канкуруюць за пастаўкі звадкаванага прыроднага газу. У той жа час, у адрозненне ад газавага манапаліста, нафтаваму гіганту не прыходзіцца траціцца на будаўніцтва дарагіх хатніх газаправодаў і забеспячэнне газам апошняга сібірскага селяніна, піша Аўрыль.

У цяперашні час кіраўнікі канкуруючых манаполій змагаюцца за ўплыў на ўладу, але Пуцін пакуль не спяшаецца называць пераможца. Усе чакаюць, каго ж прызначаць пераемнікам Мілера, які павінен пакінуць «Газпрам» у бліжэйшыя месяцы. Аналітыкі ўпэўненыя, што амбіцыйны Сечын на яго месца прапхне свайго пратэжэ, дзеліцца аўтар артыкула.

Пераклад: Inopressa.ru

Фота: РІА «Новости»

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках