29 красавiка 2024, панядзелак, 5:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сальда знешняга гандлю сышло ў мінус на $2,8 мільярдаў

8
Сальда знешняга гандлю сышло ў мінус на $2,8 мільярдаў

За студзень-жнівень 2013 года сальда знешняга гандлю таварамі склала мінус 2 млрд. 838,1 млн. даляраў.

Пра гэта гаворыцца ў справаздачы Нацыянальнага статыстычнага камітэта Беларусі.

За студзень-ліпень гэты паказчык складаў мінус 2 млрд. 186,5 млн. даляраў. Такім чынам, за адзін месяц адмоўнае сальда вырасла на 651,6 млн. даляраў.

У першыя восем месяцаў мінулага года сальда знешняга гандлю таварамі было станоўчым і складала 1 млрд. 804,2 млн. даляраў, перадае БелаПАН.

Экспарт беларускіх тавараў за восем месяцаў гэтага года скараціўся на 22,4% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага і склаў 25 млрд. 653,7 млн. даляраў. Імпарт паменшыўся на 8,8%, да 28 млрд. 491,8 млн. даляраў.

Дэфіцыт знешняга гандлю таварамі назіраецца, у прыватнасці, з краінамі СНД, у тым ліку партнёрамі Беларусі па Мытным саюзе і АЭП (Казахстанам і Расеяй) - мінус 1.433,3 млн. даляраў і мінус 3.666,2 млн. даляраў адпаведна.

Экспарт у краіны СНД скараціўся на 1,2% (да 15.427,6 млн. даляраў) у параўнанні са студзенем-жніўнем 2012 года, імпарт - на 20,2% (да 16.860,9 млн.).

Што тычыцца краін МС і АЭП, то тавараабарот з Расеяй паменшыўся на 12,3% (да 26.349,5 млн. даляраў), экспарт жа павялічыўся на 5,3% (да 11.097,6 млн. даляраў).

Станоўчым сальда знешняга гандлю таварамі застаецца з Казахстанам (488,1 млн. даляраў) і краінамі ЕЗ (700,9 млн. даляраў). У мінулым годзе за аналагічны перыяд сальда ў гандлі з ЕЗ складала плюс 8.260,7 млн. даляраў. Разам з тым таваразварот з Казахстанам паменшыўся на 7,4% (да 601,9 млн. даляраў), экспарт і імпарт таксама сталі менш - на 3,8 і 31,7% адпаведна.

Таваразварот з краінамі ЕЗ скараціўся на 26,5% (да 14.409,5 млн. даляраў). Экспарт зменшыўся на 45,8% (да 7.555,2 млн.), імпарт - вырас на 20,7% (да 6.854,3 млн. даляраў).

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках