29 красавiка 2024, панядзелак, 7:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Анішчанку даверылі несці алімпійскі факел

12
Анішчанку даверылі несці алімпійскі факел

Кіраўнік Расспажыўнагляду пранясе алімпійскі факел на маскоўскім этапе эстафеты алімпійскага агню Гульняў у Сочы.

Разам з ім у эстафеце прымуць удзел прэзідэнт Алімпійскага камітэта Расеі Аляксандр Жукаў, а таксама рэктар МДУ Віктар Садоўнічы, перадае BBC. Яе маскоўскі этап пройдзе праз тыдзень. Цэрымонія запальвання адбылася ў Грэцыі ў нядзелю, а арганізатарам Алімпійскіх гульняў у Расеі агонь будзе перададзены 5 кастрычніка.

Эстафета алімпійскага агню пройдзе на тэрыторыі Расеі з 7 кастрычніка 2013 года па 7 лютага 2014 года і будзе доўжыцца 123 дня.

У эстафеце прымуць удзел трохразовая алімпійская чэмпіёнка па фігурным катанні Ірына Радніна, хакеіст Вячаслаў Фяцісаў, двухразовы прызёр Алімпійскіх гульняў па канькабежным спорце Іван Скобраў і многія іншыя спартсмены. Яе ўдзельнікамі таксама будуць вядомыя акцёры, у тым ліку Інгеборга Дапкунайтэ, Марына Аляксандрава і Аляксандр Дамагараў.

Генадзь Анішчанка вядомы не толькі перыядычнымі ініцыятывамі пра забароны на экспарт у Расею прадукцыі суседніх краін, у тым ліку і Беларусі, але і скандальнымі прапановамі і выказваннямі па іншых нагодах, не зусім звязаных з яго прафесійнай дзейнасцю. Напрыклад, нядаўна кіраўнік Расспажыўнагляду забараніў хіпстэрам выкладаць у сеціва фота сваёй ежы.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках